Pdf "Рэвяка Таццяна, аўтар-складальнік - Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе"

Название:
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе
Тип работы:
pdf
Форматы:
PDF
FB2
DJVU
Размер:
5 МБ
67
Скачать
Кніга “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе” ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на стан правоў чалавека ў краіне цягам мінулага года, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты парушэнняў. “Сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў краіне на працягу 2013 года заставалася стабільна цяжкай: асноўныя палітычныя і грамадзянскія правы насілі скрайне лімітаваны характар, адбывалася далейшая кансервацыя жорсткіх і аўтарытарных практык, замацоўваліся сістэматычныя і сістэмныя праблемы”, адзначаецца ва ўступе да выдання, дзе падаецца апісанне такіх праблемаў, як палітычна матываваны пераслед грамадзянаў, смяротнае пакаранне, выкарыстанне катаванняў, свабода слова, становішча праваабаронцаў і змены ў Выбарчым кодэксе напярэдадні мясцовых выбараў. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі аналізуецца і ў міжнародным кантэксце. Агляд падрыхтаваны на падставе зваротаў у Праваабарончы цэнтр “Вясна” ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама агучаных у адкрытых крыніцах інфармацыі.