Реферат "Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства"

Название:
Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства
Тип работы:
реферат
Тег:
Размер:
531.4 КБ
65
Скачать

Фармiраванню як самой беларускай народнасцi, так i яе культуры папярэднiчаў велiзарны адрэзак часу з усiмi характэрнымi для яго супярэчнасцямi i складанасцямi, што адлюстравалася i ў змесце, i ў формах культуры. На працягу ўсяго перыяду iснавання Старажытнай Беларусi ў яе духоўным жыццi, акрамя ўласна свайго, мясцовага, даволi выразна прасочваюцца асноўныя прыкметы i рысы агульнай для ўсiх усходнеславянскiх плямен культуры. I гэта нядзiўна, бо за час iх няхай сабе i не дужа працяглага жыцця ў складзе Кiеўскай Русi, альбо Старажытнарускай дзяржавы, паспела ў асноўным сфармiравацца досыць блiзкая ў этнiчным плане для ўсяго яе насельнiцтсва матэрыяльная i духоўная культура, якая пазней стала найважнейшым субстратам беларускай, рускай i ўкраiнскай культур.

Характэрнай прыкметай таго часу з’яўляецца цеснае перапляценне культуры з рэлiгiйнымi вераваннямi. Сказанае тычыцца як язычнiцтва, так i хрысцiянства. Разгледзiм рэлiгiйныя вераваннi старажытных славян да прыняцця хрысцiянства i змены, якiя адбылiся ў iх жыццi з распаўсюджваннем хрысцiянскай веры.

Да нядаўняга часу гісторыяй беларускай царквы пагарджалi, практычна адсутнічалі навуковыя работы, прысвечаныя дахрысціянскім абрадам. Бясспрэчна, існавала шмат прычын і цяжкасцей, якія перашкаджалі гісторыкам заняцца гэтай праблемай, але тэма эаслугоўвае больш уважлівага вывучэння. Нешматлікія даследаванні па гісторыі Беларусі даюць толькі агульную і невыразную схему дахрысціянскіх вераванняў. Мы будзем здольны зразумець ментальнасць старажытных жыхароў Беларусі толькі тады, калі будэем ведаць сэнс шматлікіх старажытных беларускіх ралігійных звычаяў.