Реферат "Каменны век на Беларусі"

Название:
Каменны век на Беларусі
Тип работы:
реферат
Тег:
Размер:
25.6 КБ
74
Скачать

Цікаўнасць да старажытнага мінулага Беларусі існавала здаўна. Яшчэ ў XVI – першай палове XVII стст. Магнаты пачынаюць цікавіцца гістарычным краязнаўствам і збіраннем старажытных грамат. Больш мэтанакіраваныя, хаця і даволі яшчэ спарадычныя даследаванні пачаліся дзесьці а пры канцы XVIII – пачатку ХІХ стст., і звязаны яны перш за ўсё з імем З.Даленгі-Хадакоўскага. У сяр. ХІХ ст. гістарычнымі даследаваннямі займаліся Я. І К.Тышкевічы, да пачатку першай сусватнай вайны В.

Шукевіч і Е. Раманаў. Да гэтага часу адносяцца першыя абагульняючыя працы Т. Нарбута, А. Кіркора, В. Ластоўскага. У міжваенны перыяд даследаванні К. Палікарповіча (вывучэнне стаянак Юравічы і Бердыж) падцвярджаюць меркаванне Е. Раманава аб засяленні беларускіх тэрыторый яшчэ ў палеаліце, робяцца спробы аналізаваць не толькі матэрыяльную культуру, але і рабіць высновы аб развіцці гаспадаркі і сацыяльнай арганізацыі (А. Леўранскі). У тагачаснай Заходняй Беларусі ствараюцца этнакультурныя схемы, якія ўлічваюць і індаеўрапейцаў, і старажытных балтаў, і славян (В.

Антаневіч і Т. Цэтак-Галубовіч). У 50-я гг. ХХ ст. назіраецца буйное развіццё беларускай археалогіі, звязанае перш за ўсё з дзейнасцю такіх навукоўцаў як Кухарэнка, Арцёменка, Штыхаў, Побаль і, безумоўна, многімі іншымі. У гэты час ідзе назапашванне археалагічнага матэрыяла, у якім узнімаецца не толькі асаблівасці матэрыяльнай культуры, але і разглядаецца гаспадарчае развіцце, светапогляд, праблемы этнагенезу. У сувязі з гэтым у 1977 г. з’яўляецца прыкметная праца Загарульскага.