Реферат "Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг. Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД"

Название:
Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг. Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД
Тип работы:
реферат
Тег:
Размер:
16.2 КБ
72
Скачать

8 снежня 1991 г. – у Белавежскай пушчы прадстаўнікамі Беларусі, Украіны і Расеі было падпісана Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала назву “Белавежскага”. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у садружнасць. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца РБ – г.Мінск. У гашыя дні СНД як аб’яднанне незалежных краін знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб’яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі галоўным накірункам у знешняй палітыцы сталі адносіны з Расіяй. Сярод кіраўніцтва рэспублікі не было аднолькавага падыходу да адносін з Расіяй. Партыя В. Кебіча тлумачыла эканамічны крызіс у краіне разрывам гаспадарчых сувязяў з краінамі былога СССР, імкнуўшыся ў сваёй дзейнасці да ўзнаўлення адносін. Апазіцыя БНФ і Старшыня Вярхоўнага Савета С.Шушкевіч выказалі думку, што крызіс быў выкліканы змовай часткі кіраўнікоў Расіі з былой наменклатурай Беларусі. З гэтай прычыны яны выступаліза памяншэнне эканамічнай і ваеннай залежнасці ад Расіі, умацаванне палітычных і гандлевых сувязяў з еўрапейскімі краінамі.

Аднак ужо у 1993 г. быў узяты курс на ўзнаўленне эканамічных адносін з Расіяй. Працягваючы такім чынам, паміж Беларусю і Расіяй у 1992- 1993 гг. Было падпісана 42 пагадненні, з якіз 31 – па эканамічных пытаннях, 6 – па палітычных, 5 – па ваенных.